top of page

Карысная

інфармацыя

Solidarity with Belarus Charity Concert




Дабрачынны Канцэрт Салідарнасць з Беларуссю


У суботу, 12 верасня, ў Art Gallery Kafe, Wood Dale, некамерцыйная арганізацыя Belarusians in Chicago зладзіла дабрачынный канцэрт. Канцэрт быў падрыхтаваны для збору сродкаў дапамогі параненым, незаконна арыштаваным, і незаконна звольненым з-за ўдзелу ў забастоўках.


Вельмі прыемна згадаць, што на канцэрце былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў: беларусы, палякі, украінцы, літоўцы, індыйцы і амерыканцы. Не ўсе разумелі беларускую і польскую мовы, але ўсё падзялялі пачуццё цяпла, сяброўства і спагады.


Гасцей вітала Жанна Чарняўская, прэзідэнт арганізацыі Беларусы ў Чыкага. Жанна падзякавала гасцям, удзельнікам канцэрту, ўладальнікам кафэ і валанцёрам, якія бралі ўдзел у арганізацыі канцэрту. Госць канцэрта, Прэзідэнт Польскага Руха Салідарнасць у Чыкага, Богдан Струмінскі узяў уступнае слова. Богдан распавёў гісторыю руху Салідарнасць, польскага пратэсту і барацьбы за свабоду. Богдан пажадаў беларусам веры і сіл для дасягнення перамогі. "Нам нельга здавацца!" - сказаў Багдан Струминский, непасрэдны ўдзельнік барацьбы Салідарнасці за свабоду.




У першай частцы канцэрта госці слухалі вершы і байкі беларускіх, польскіх і амэрыканскіх паэтаў. Прыемна паведаміць, што некалькі вершаў былі напісаны менвіта для нашага канцэрта.


У антракце была разыграна латарэя з аўтарскімі вырабамі. Арганізатары выказваюць падзяку Данутэ Подовской за арганізацыю латарэі і аўкцыёну. Іна Дерый, мастак з Расіі, спецыяліст па вадкай мазаіцы, падарыла свае аўтарскія працы для аўкцыёну і збору сродкаў для ахвяраў рапрэсій.


У другой частцы канцэрта адбылася прэм'ера новай песні GREMO "Час Прыйшоў", выступілі дуэт Тані Меламед і Аліка Коффмана, Эліна Бампи, Андрэй Аш і Сяргей Аляксееў. Таня і Алік выконвалі песні на беларускай, французскай, рускай і англійскай мовах. Госьці былі ў захапленні. Вельмі цёпла гучалі аўтарскія песні. Глыбокі голас Эліны Бампі пранікаў у душу. Зала радасна спяваў Купалінку разам з Андрэем Ашам і Сяргеем Аляксеевым. Сумесны спеў песні Разбуры Турмы Муры надаў натхненню зале. Госці з удзячнасцю слухалі знакамітае выкананьне Шапэна і джаз імправізацыю Сяргея Аляксеева. Арганізатары вельмі дзякуюць Сяргея за выдатную і бязвыплатную працу гукарэжысёра. Напрыканцы канцэрта госці з задавальненне пляскалі танцавальнай групе Казакі.




Дзякуем усім артыстам за іх уклад у цудоўную атмасферу вечара, усмешкі і радасць у вачах гасцей, і за іх дабрачынную працу..


Асаблівая падзяка Мікалаю Юшавічў, Nick Yushevich Photography, за ўклад у збор сродкаў у дапамогу ахвярам і выдатны фотарэпартаж аб канцэрце.


Беларусы Чыкага выказваюць вялікую ўдзячнасць польскай дыяспары за падтрымку і салідарнасць з Беларусамі, якія змагаюцца за свабоду. Дзякуем артыстаў за іх уклад у дапамогу вольнай Беларусі.


Мы вельмі ўдзячныя Віялеце Никитик за ідэю і арганізацыю. Дзякуем Сяргею Куляшову, Марату Дзекевічу, Stephanie Kutner for the poem written just for this occasion, Іне Траццяк, Таццяне Чулковай, Арыне Кляшторнай, Арцёму Мухе, і Вользе Варабей.


Вельмі ўдзячны пані Ане і пану Венцлаву за гасціннасць.


Мы шчаслівыя паведаміць, што было сабрана 2500 даляраў. Большая частка сродкаў ужо перададзена ахвярам рэжыму. Мы маем распіскі за прадстаўленую адрасную дапамогу. Імкнемся захаваць канфідэнцыяльнасць людзей, якія атрымалі грашовую дапамогу. Пры неабходнасці мы можам прадставіць паперы.