Mount Prospect Celebration of Cultures
Дзякую ўсім, хто ладзіў, ўдзельнічаў і прыйшоў падтрымаць нас на свяце Mount Prospect Celebration of Cultures! Дзень быў спякотны, прыгожы, радасны, шумны, вясёлы і шматлюдны. Першы раз за дзесяцігодззе, на сцэне гучала Беларуская музыка, Беларуская мова, і выступалі нашыя Чараўніцы. Першы раз Mount Prospect, IL, прадставіў на парадзе сцягоў наш Бел-Чырвона-Белы сцяг. Мы раздалі больш за дзве сотні брашураў пра Беларусь. Дзякуем нашай талаке!
of Cultures
Comments