top of page

Карысная

інфармацыя

"Christmas Around The World" 2022

У гэтым годзе выстава "Christmas Around The World" у музее навукі і тэхналогіі Чыкага адзначае 80 год! Беларуская елка ізноў упрыгожыла залу выставы . Я мела магчымасць прыняць удзел у яе дэкарыраванні. за што шчыра дзякую Таццяне Бальцевіч, якая ужо шмат гадоў клапаціцца аб каляднай традыцыі ў музее.



Агульным вялікім жаданнем было каб наша елка вызначалася чымсці асаблівым. Так з'явілася ідэя зрабіць прыгожую калядную зорку, якая звярне на сябе ўвагу глядачоў выставы і зробіць Беларускае каляднае дрэва адметным. Таму я запрасіла вядомую беларускую мастачку Вольгу Бабурыну ўзяць удзел у аздабленні зоркі. Выявы яе жывел зараз глядзяць на нас з промняў зоркі.


Ў пошуках сярэдзіны я знайшла цудоўную выяву аутарка якой, Вольга Пілюгіна, пасля доўгіх прыгод была знойдзена пазней. Я вельмі задаволена, што ўсе аутары знайшліся і што нарэшце ўсе мастакі і удзельнікі могут адчуць радасць і натхненне ад таго што іх праца знайшла свае месца ў юбілейнай Каляднай выставе! Елка атрымалася вельмі прыгожая! Усе цацкі зроблены з ільну саломы і паперы. Некатарым з іх ўжо амаль 50 год! Каліласка завітайце!


Дарэчы Вольга Бабурына распавяла цікавую гісторыю аб тым як гісторыя каляднай выставы перакрэсліваецца з яе творчай біяграфіяй!

Калісці ў не такія ўжо і далёкія 90-я, я вучылася ў Класе народнага мастацтва пры Маладечанскім гарвыканкаме. Мы - вучні - амаль усе былі ўжо скончыўшы школы, а хтосці ўжо і каледжы. Гэта былі сапраўдныя часы адраджэння беларускай культуры, нягледячы на ўвесь тагачасны эканамічны крызіс. Мы слухалі Данчыка, спасцігалі краязнаўства, чыталі новых беларускіх паэтаў, марылі пра беларускую будучыню, адкрываі для сябе свет беларускай эміграцыі ранейшых часоў. Памятаю, як Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава – наша любімая настаўніца і заснавальніца Аддзялення дэкаратыўна-ужытковага мастацтва ў Маладзечанскім музычным каледжы - паказвала нам чорна-белую газету з фотадымкам Чыкагскай ялінкі, упрыгожанай саламянымі цацкамі рукамі амерыканскіх беларусаў. І зараз перад маімі вачыма стаіць той фотаздымак! Ці ведала я, ці думала, што аднойчы апынуся ў Амерыцы, ды яшчэ спрычынюся да той самай ялінкі, толькі ўжо з выцінанкай? Выцінанкай - традыцыйным беларускім мастацтвам выразання з паперы, адраджэнне якой адбылося дзякуючы асобе Вікторыі Мікітаўны і яе вучням, што зараз працягваюць яе справу. У Беларусі і па-за яе межамі. Гэта дабрая справа і трэба працягваць яе!
49 views0 comments

Comentarios


bottom of page