ГЭТА МЫ
(сл.і музыка А.Мельнікава)
C G Dm Am
Калі нехта кажа "Бывай" – гэта шчэ не значыць канец,
І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць смерць.
І хаця не відаць - куды, і надзея - ні на каго,
Ты паслухай - звіняць званы, гэта з намі гаворыць Бог.
Прыпеў:
Гэта – скрозь цемру прамень, гэта - вецер, што рве смугу,
Гэта - новы сонечны дзень, гэта – праз забароны рух.
Гэта - годна падняты сцяг, гэта - шыхт, што гатовы ў бой,
Гэта - крыж на тваіхплячах, гэта - людзі разам з табой.
Гэта – тысячы моцных ног, штопячатаюць цвёрды рытм.
Гэта - не яны, бачыць Бог - гэта мы! Гэта - мы!
Ты пачуеш: звіняць званы, - калі здольна пачуць душа, -
Голас продкаў з далечыні, голас, што не задушыць час,
Голас – памяць гэтай зямлі, гэтых рэчак, гэтых лясоў
Тых народаў, што тут жылі. Ты паслухай: мацнее звон!
Грай
(музыка і словы С.Міхалка)
Недзе ля ракі, дзе не мае броду Am
Шэрыя быкі танчуць карагоды Em
Ланцугі ў начы адліваюць златам F
Воран там крычыць з воўкам родным братам. Dm
Палыхае там вогнішча да неба
П'юць яны віно заядаюць хлебам
Песні ім пяюць старыя цыганкі
Б'юць капытам, б'юць, а ў небе маланка!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду: C
Ім не трэба сонца, цемры ім багата G
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей Am
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе F
Прыпеў
Грай! Шукай! У снах юнацкіх тваe мары! C
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары! G
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі! Am
Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля! F
Напілісьбыкі, скачуць па краіне
Топчуць ручнікі капытамі ў гліне
Скачуць па дварах, адчыняюць хаты,
Хто не пахаваўся – будзе вінаватым!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволе
Прыпеў
Простыя словы
(верш М.Анімпадыстава, музыка Л.Вольскага)
A, E, F#m, D
Простыя словы, простыя рэчы:
Хлеб на стале, полымя ў печы.
Гэта так проста, гэта так добра
Як з галавою залезці пад коўдру.
Простыя словы, простыя рэчы (х2)
Прыцемкам сінім зімовай парою
Ў доме бацькоўскім усе так знаема.
Есць чым сагрэцца, есць дзе схавацца
Ў доме бацькоўскім, у матчынай хаце.
Простыя словы, простыя рэчы (х2)
Ўсе так надзейна, ўсе так грунтоўна
Што тут дадаць - хіба, что нічога.
Можна жыць далей, дзень прыйдзе новы
Дабранач, паненкі! Дабранач панове!
Край ты мой, край...
(“Народны альбом”)
h-moll D
Мы дапіць не пасьпелі да дна,
A h-moll
Як раптоўнапачулі: "Вайна".
Ты сказаў мне: "Даруй і бывай."
I пайшоўбараніць наш край.
G h-moll
Край ты мой, край,
D A
Грай, гэйнал, грай.
G h-moll
Дай веры, дай –
A h-moll
I мы пераможам.
Мы ў шэрых мундырах
Пад шэрым крывіцкім небам
Перад навалай з Усходу
Станем мурам каменным.
Будзем стаяць непарушна,
Будзем стаяць непахісна.
3 намі вера і праўда,
3 намі Божая Маці.
Край ты мой, край,
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай -
I мы пераможам.
3 намі Анёл-абаронца,
Будземстаяць бясконца,
Пакуль толькі хопіць моцы,
Пакуль толькі будзем жывы.
Край ты мой, край,
Грай, гэйнал, грай.
Дай веры, дай -
I мы пераможам.
Не быць скотам
(“Ляпіс Трубяцкі”)
C
Хто ты гэткі?
C
- Свой, тутэйшы.
Am
Чаго хочаш?
F
- Долі лепшай.
C
Якой долі?
C
- Хлеба, солі.
Am
Чаго болей?
F
- Зямлі, волі.
Прыпеў
C
Хлеба, солі,
Am F
Зямлі, волі.
C
Хлеба, солі,
Am F
Зямлі, волі.
C
Дзе нарадзіўся?
C
- Ў сваёй вёсцы.
Am
Дзе хрысціўся?
F
- Пры дарожцы.
C
Чым асвенчан?
C
- Кроўю, потам.
Am
Чым быць хочаш?
F
- Не быць скотам.
Прыпеў:
C
Кроўю, потам,
Am F
Не быць скотам.
C
Кроўю, потам,
Am F
Не быць скотам.
C
Хто ты гэткі?
C
- Свой, тутэйшы.
Am
Чаго хочаш?
F
- Долілепшай.
C
Якой долі?
C
- Хлеба, солі.
Am
Чаго болей?
F
- Зямлі, волі.
Прыпеў
Муры
(пeраклад А.Xадановiча)
Em B7 Em
Em B7 Em
Ëн быў натхнёны i малады,
Em B7
Iх незьлiчона было.
Em B7 C
Ён на плошчы вёў гарады
C B7 Em
Зь песьняй, што блiзка сьвятло.
Em B7 Em
I запальвалi сьвечкi яму,
Em B7
Плыў па-над плошчаю дым.
Em B7 C
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
C B7 Em
Яны сьпявалi за iм:
Прыпeў:
Em B7 Em
Разбуры турмы муры!
B7 Em
Прагнеш свабоды — то бяры!
Am Em
Мур хутка рухне, рухне, рухне -
B7 Em
I пахавае сьвет стары!
Ведалi словы на памяць — i сьпеў
Несьлi па вулiцах так,
Што кроў кiпела i гнеў кiпеў,
I сэрцы стукалi ў такт.
Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм
Ворагаў бiў напавал.
Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым...
А ён усё граў i сьпяваў.
Прыпеў
Так паўстаў шматтысячны рух,
Воiнаў цэлая рать,
Можна помнiкi зносiць и брук
На камянi разьбiраць.
Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сiлы аддаць барацьбе:
Хто ня з намi — той супраць нас!
Сьпявак быў сам па сабе.
Магутны Божа
(музыка М.Равeскага, словы H.Aрсeньeвай)
Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.
Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.
Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!
Гiмн «Пагоня»
вeрш: Максім Багдановіч
музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
У бязмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi — гады.
Вы за кiм у пагоню спяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
Мо яны, Беларусь, паняслiся
За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?
Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.
Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
вeрш: Макар Краўцоў
музыка: Уладзімір Тэраўскі
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваей!
Тры чарапахi
(N.R.M.)
C G Am F
Калi раптам адчуеш камунальныя пахi,
C G C
I жыцьце цябе возьме ў пятлю.
C G Am F
Зразумееш тады, што тры чарапахi
C G C
Па-ранейшаму цягнуць зямлю.
C G Am F
Калi выйдзеш у горад цi залезеш у горы,
C G C
I з людзьмi усталюеш кантакт.
C G Am F
Зразумееш тады, што i сеньня i ўчора
C G C
Наша месца на трох кiтах.
Прыпеў:
C G Am
Хэй ла-ла-ла-лай,
F C G C
Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
C G Am
Хэй ла-ла-ла-лай,
F C G C
Ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галiлея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, Нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
Толькi тры чарапахi былi.
Прыпеў:
C G Am
Хэй ла-ла-ла-лай,
F C G C
Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
C G Am
Хэй ла-ла-ла-лай,
F C G C
Ніхто не чакае і ты не чакай.
Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады -- пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.
Прыпeў:
Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Хэй ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.
Сонца нам дапаможа
(альбом «Я НАРАДЗІЎСЯ ТУТ»)
Над нашай зямлёю – неба.
Пад нашым небам – зямля,
C
На нашай зямлi трава i вада,
I дрэвы, i промнi сьвятла.
Нас гэта зямля нарадзiла
Яе малако мы пiлi,
I ўсё, што ў жыцці дае нам сiлы,
Ёсьць на нашай зямлi.
Прыпеў:
Сонца нам дапаможа,
C B
Сонца нам дапаможа,
Яно любiць нас.
Дарэмна канкiстадоры
Сьпяваюць песьню вайны,
Заваяваць наша сонца i зоры
Нiколi ня змогуць яны.
Нас любiць калматае сонца,
Нас любiць месяц сiвы.
I сонца i месяц дадуць
Нам моцы
Для нашае барацьбы
Прыпеў.
Мiнуць у тумане стагодзьдзi,
I сталь спарахнее ўшчэнт,
А мы тут былi, i мы тут будзем,
Пакуль iснуе гэты сьвет.
Прыпеў.
А ДЗЕ Ж ТЫЯ ВАЯРЫ
( Музыка народная, словы Змітра Сідаровіча)
1.А дзе ж тыя ваяры, што са мной хадзілі ў Крым?
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, што са мной хадзілі ў Крым.
2.А дзе ж тыя іх мячы, што з пляча ўмелі сячы?
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, што з пляча ўмелі сячы.
3.Не адседзецца нідзе, зноў чужынец к нам ідзе.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, зноў чужынец к нам ідзе.
4.Лукі гнуцца ты ў дугу, дадуць рады ворагу.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, дадуць рады ворагу.
5.Коні капытамі б’юць, ваяроў ды панясуць.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, ваяроў ды панясуць.
6.Будзе будзе зноў бітва, будзе вольнаю Літва.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, будзе вольнаю Літва.
7.А як скончым ваяваць, будзем піці ды гуляць.
Ды гэй, ды гэй-гэй, во-ха-ха, будзем піці ды гуляць.
Купалiнка
(музыка У.Тэраўскага, словы народыя)
1.Купалiнка-купалiнка, цёмная ночка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка.
2.Мая дочка у садочку ружу, ружу полiць,
Ружу, ружу полiць, белы ручкi колiць,
Ружу, ружу полiць, белы ручкi колiць.
3.Кветачкi рвець, кветачкi рвець,
Вяночкi звiвае,
Вяночкi звiвае, слёзкi пралiвае,
Вяночкi звiвае, слёзкi пралiвае.
Перемен
(группа «Кино»)
Dm
Вместо тепла - зелень стекла,
F
Вместо огня - дым,
C Dm
Из сетки календаря выхвачен день.
Dm
Красное солнце сгорает дотла,
F
День догорает с ним,
C Dm
На пылающий город падает тень.
Gm F C Dm
Перемен - требуют наши сердца.
Gm F C Dm
Перемен - требуют наши глаза.
Gm F
В нашем смехе и в наших слезах,
C Dm
И в пульсации вен:
Gm
Перемен
F Dm
Мы ждем перемен
Электрический свет продолжает наш день,
И коробка от спичек пуста,
Но на кухне синим цветком горит газ.
Сигареты в руках, чай на столе - эта схема проста,
И больше нет ничего, все находится в нас.
Припeв:
Мы не можем похвастаться мудростью глаз
И умелыми жестами рук,
Нам не нужно все это, чтобы друг друга понять.
Сигареты в руках, чай на столе - так замыкается круг,
И вдруг нам становится страшно что-то менять.
Припeв:
Вэлытай, вэлытай
(палeская, народая)
Аm, C, G
1. Вэлытай, пэрэпылко! -2р.
2. Поглянь, поглянь у нас жыта кілько! -2р.
3. А ў нас сэрпыкі золатыйі - 2р.
4. А нашы жэнчыкі молодыйі -2р.
Вэлытай, вэлытай, пэрэпылко!-2р.
Рэчанька
Ой, рэчанька, рэчанька,
Чаму ж ты не поўная?
Люлі, люлі, люлі,
Чаму ж ты не поўная?
Чаму ж ты не поўная,
З беражком не роўная?
Люлі, люлі, люлі,
З беражком не роўная?
А як жа мне поўнай быць,
З беражкамі роўнай плыць?
Люлі, люлі, люлі,
З беражкамі роўнай плыць?
Янка коніка паіў,
Маня воду чэрпала,
Люлі, люлі, люлі,
Маня воду чэрпала.
Ой літо, літо, літычко
(в.Сіманавічы Драгічынскі р-н)
Ой лі́то, лі́то, лі́тычко –
Посьпі́ло жы́то-жы́тычко;
Ой лі́то, лі́то, новына́ –
Посьпі́ло жы́то, ярына́
Дунаю-Дунаю
— Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?
— А як мне, Дунаю, паціху ня йсці?
На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,
А ў адным чаўночку конікі ірзуць.
У другім чаўночку малайцы пяюць,
А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.
Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць.
Малайцы пяюць — на вайну ідуць,
Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць
Талака
У нас сягоння талака -
Шчука рыбу валакла,
А на дварэ да й не рано,
А на дварэ да й не рано.
Талочнікі не пяюць -
Ім гасцінца не даюць,
А на дварэ да й не рано,
А на дварэ да й не рано.
У нашага гаспадара
Кудравая галава,
А на дварэ да й не рано,
А на дварэ да й не рано.
Ён кудрамі патрасе -
Нам гасцінца прынясе,
А на дварэ да й не рано,
А на дварэ да й не рано.
Гаспадыня вутка,
Варачайся хутка,
А на дварэ да й не рано,
А на дварэ да й не рано.
Стаўце кашу на стол,
А горшчыка кінь пад стол,
А на дварэ да й не рано,
А на дварэ да й не рано.
Ішлі хлопцы
Ішлі хлопцы з ярмалку,
Ды зрубілі яблыньку,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Ды зрубілі яблыньку.
Яблынька садовая,
Грушыца мядовая,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Грушыца мядовая.
Грушыца мядовая,
Дзеўка чарнабровая,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Дзеўка чарнабровая.
Дзеўка чарнабровая,
Па нараву подыйшла,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Пад наравы подыйшла.
Па нараву подыйшла,
Цалавала молайца,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Цалавала молайца.
Цалавала молайца,
Краше мацеры, айца,
Ой лі, ой лі, ой да люлі,
Крашэ мацеры, айца.