top of page

Sat, Jan 22

|

Рэстаран "Васількі"

Беларускія Каляды ў Чыкага

Запрашаем вас прыняць удзел у нашым свяце, інтэрактыўным шоу, «Беларускія Каляды ў Амерыцы» з Сяржуком Доўгушавым і адчуць сапраўдную атмасферу Каляд.

Registration is Closed
See other events
Беларускія Каляды ў Чыкага

Time & Location

Jan 22, 2022, 6:00 PM – 9:00 PM

Рэстаран "Васількі", 250 McHenry Rd, Wheeling, IL 60090, USA

About the event

Паважаныя Сябры!

Запрашаем вас прыняць удзел у нашым свяце, інтэрактыўным шоу, «Беларускія Каляды ў Амерыцы» з Сяржуком Доўгушавым і адчуць сапраўдную атмасферу Каляд.

Мы будзем разам спяваць, калядаваць, танчыць беларускія танцы і гуляць народныя калядныя гульні. Сяржук пазнаёміць Вас з традыцыйнымі беларускімі інструментамі - колавая ліра, дудкі, жалейкі і акарына.

Сяржук - вядомы беларускі этна-музыка, спявак, фалькларыст,  саліст мэнэджэр і кіраўнік праэктаў ЭтнаТрадыцыя, фундатар ініцыятывы Спеўны Сход, каллектываў Вурай, Існа Трыа і Варшаўскі Вольны Аркестар, Літвак-Клезмер Фэст (Мінск 2019), фэстывалей Раёк і Вяселле-Фэст. У Чыкага, Сяржук давал сольныя канцэрты ў University of Chicago, а таксама выступаў разам з Таццянай Меламед і Алікам Коффманам. Сяржук ладзіў і вёў Калядныя праграмы ў Беларусі, Польшчы і ЗША.

Прыходзьце далучыцца да Беларускай Культуры, праводзіць апошнія дні Калядаў і добра пачаць Новы Год!

22 Cтудзеня, 6-9 pm

Рэстарацыя Васількі

Уваход па квітках

У кошт квітка ўваходзяць Каляднае інтэрактыўнае шоу і Калядная Вячэра

Кошт квіткоў, меню, і адрэсу растарацыі можна знайсці на старонке продажа квіткоў

Максімальная колькасць госцяў - 50

Share this event

bottom of page