Belarusian Picnic
Sun, Oct 11
|Schiller Woods-West Picnic Grove #2
Be together, get inspired!


Time & Location
Oct 11, 2020, 1:00 PM
Schiller Woods-West Picnic Grove #2, W Irving Park Rd, Schiller Park, IL 60634
About the event
Дарагiя Беларусы Чыкага! Беларуская дыяспара запрашае вас у нядзелю, 4 кастрычнiка а 1 гадзiне на пiкнiк за адрасам:
Schiller Woods West, Picnic Grove #2 W Irving Park Rd, east of Des Plaines River Rd Schiller Park, IL 60634
Вас чакаюць: спартовыя спаборніцтвы і гульні, сумеснае правядзенне часу i новыя знаёмствы. Паўдзельнiчайце усёй сям’ёй у спартовых спаборнiцтвах, такiх як: валейбол, бадмiнтон, перацягванне канату, сямейная эстафета “Мама, тата, я - спартовая сям’я!” Таксама у праграме: гульнi, спевы, танцы i прызы для ўдзельнiкаў. Будзе барбекю, шашлык, лёгкiя закускi, садавiна, агароднiна i напоi. Калi ласка, дзялiцеся сваiмi кулiнарнымi здольнасцямi i прыносьце свае стравы i алкаголь. Спiртныя напоi дазволены толькi у пластыкавых бутэльках.
На працягу ўсей сустрэчы - фота, вiдэа i музычнае суправаджэнне. Калi вы хацiце выступiць з творчым нумарам, дапамагчы з арганiзацыяй цi па iншых пытаннях, калi ласка звяртайцесь па нумару тэлефона нiжэй.
Гэта цудоўная магчымасць пазнаёмiцца з вялiкай колькасццю беларусаў, распавесцi пра сябе цi свой бiзнес i выдатна правесцi час. Уваход на…