
Вiтаю Вас, шаноўнае спадарства!
Мяне завуць Юлія Калбыка. Я коуч па мадэлінгу і этыкету. Навучаю дзяўчынак і жанчын мадэльнаму дэфiле, каралеўскай выправе, грацыі рухаў, этыкету, дрэс-коду і фота пазіраванню. Арганізую жаночыя сустрэчы, акцыі, майстар-класы. Раблю элегантныя праекты і фэшн шоў. Маю больш за 10 гадоў вопыту работы ў фэшн індустрыі. Ведаю, што жаноцкасць і элегантнасць ўпрыгожваюць жанчыну. А побач з лэдзі мужчыны становяцца джэнтльменамі. Веру, што ўсмешка і добрыя справы напаўняюць Свет любоўю, святлом і шчасцем!
Пра шоу "Чараўніца"
Люблю сваю Радзіму Беларусь. У 2020 годзе я загадала жаданне: арганізаваць Беларускі модны паказ у Чыкага. Ідэя - пазнаёміць гасцей з Беларуссю, яе традыцыямі і прыгажосцю беларускіх жанчын. Я веру, што ў жанчын ёсць велізарная сіла. Жаночая сіла - быць жаноцкімі, мудрымі, добрымі, элегантнымі і грацыёзнымі.
"Чараўніца" - гэта першы беларускі модны паказ у Чыкага. Дызайнеры з Беларусі, мясцовыя расейскія і ўкраінскія калекцыі, жывая музыка, танцавальны перформенс. Беларусь, нібы прыгожая дзяўчына, зачаруе кожнага сваёй шчырай усмешкай, добрым сэрцам і грацыяй рухай. Яна верыць у дабро, любоў і светлую будучыню!

Праекты
Маё жаданне спраўдзілася! Дзякую ўсім, хто дапамог мне ажыццявіць праект "Чараўніца". У планах ... У верасні 2021 года стартую з праектам для дзяўчынак - падлеткаў. Праект уключае ў сябе мадэлінг і этыкет-класы, дзе дзяўчынкі вучацца добрым манерам і жаноцкасці. У снежні я планую арганізаваць шоу "Міс Элегантнасць 2021". Iдэя - жанчына шчасліва, калі яна варта сваёй жаночай прыродзе. Элегантнасць дапамагае правільна прэзентаваць жаночую прыгажосць, яе багаты ўнутраны свет. Кожная ўнікальная і вартая шчасця! Праекты накіраваны на развіццё жаноцкасці і элегантнасці.
Калi ласка, падтрымайце мяне ў маім імкненні несці ў гэтым Свет прыгожае, светлае, добрае! Добраахвотнае ахвяраванне
Zelle 847-686-1618
Ідэі і прапановы аб супрацоўніцтве дасылайце, калi ласка, на электронны адрас
Дзякую!
З павагай, Юлiя Калбыка
847-686-1618
Yuliya Kalbyka
@ladykalbyka