top of page

Карысная

інфармацыя

Беларусы Чыкага святкуюць Купалле


Каля 100 гасцей сабралася на святкаванне Беларускага народнага свята Купалле 27.06.2021 . Мы святкавалі, адзінства беларусаў, мы ўспаміналі нашу радзіму. Мы далучаемся да акцыі Святланы Ціханоўскай- Тыдзень Беларускай Культуры.


Беларускім дыяспарам ва ўсім свеце: далучайцеся да тыдня нашай культуры 5-10 ліпеня.


Вось што мы прапануем зрабіць у яе падтрымку:


- Прачытаць верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мове той краіны, у якой вы жывяце, і апублікаваць запіс з хэштэгам #StandwithBelarus і #by_culture.

- Уладкаваць Купалле ў вашым горадзе ці мясцовасці.

- Правесці сумеснае выкананне беларускіх песень.

- Арганізаваць выставу, музычны канцэрт ці тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам мясцовых беларусаў. Любая арт-акцыя ці культурнае мерапрыемства - гэта выдатны крок з вашага боку.


Далучайцеся, рабіце ўсё, што ў вашых сілах. Памятаеце: у кожным вершы і кожнай калыханкі для дзіцяці ўжо жыве наша агульная новая Беларусь ».



 
 
 

Comments


ПРА НАС

Не камерцыйная грамадская арганізацыя "Беларусы Чыкага" была заснаваная ў 2011 годзе і зарэгістравана ў 2017 годзе. 501 (c) (3)

Арганізацыю ствараюць валанцеры.  Калі ласка, далучайцеся да нас каб падтрымаць і адзначыць беларускую культуру, мову і гісторыю ў ЗША.

web page1.png
КАНТАКТЫ

(630) 974-8017

belaruschicago@gmail.com

www.belaruschicago.org

ПАДПІСКА НА НАВІНЫ

Дзякуем за падпіску!

  • Twitter
  • Facebook
  • Instagram
  • YouTube

© 2020 Belarussians in Chicago

bottom of page