top of page

Карысная

інфармацыя

Ноч растраляных паэтаў

Yana Karslyan


Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ўвайшла ў гісторыю Беларусі, як “Чорная ноч” або “Ноч растраляных паэтаў”. У той страшны час у падвалах мінскай унутранай турмы (цяпер турма КДБ) НКУС расстрэляў больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты, большасць з іх была пазней рэабілітаваная. Сярод іх былі выдатнейшыя паэты і пісьменнікі, якія цяпер маглі быць класікамі бедарускай літаратуры. 6 кастрычніка 2021 беларусы Чыкага сабраліся разам, каб ўшанаваць памяць сваіх герояў. Мерапрыемства арганізавана Янай Карслян на ахвяраванні суполкі Belarusians in Chicago ва ўтульнай творчай атмасферы Art Museum of Lithuanian World Center (Lemont, IL). У гэты вечар мы агучылі імя кожнага загінутага, мы запалілі свечы над фатаграфіяй кожнага паэта, прачыталі іх вершы і ўзгадалі іх лёсы. Мы гутарылі і разважалі пра рэпрэсіі 1930-х і нашых дзён. У гонар рэпрэсаваных Міхася Чачота і Уладзімера Тэраўскага, аўтараў слоў і музыкі вядомай ‘Купалінкі’, Карэн Карслян сыграў на гітары гэты твор. Яны жывуць пакуль мы іх памятаем. Пакуль мы памятаем свае карані, жыве Беларусь!



Написать в Yana Karslyan Аа

86 views0 comments

Comments


Belarusian in Chicago 501 (c) (3) nonprofit organization was founded in 2011 and registered in 2017. 

 

Our dedicated members make this organization possible.  Please join us to create a community, to learn, support, and celebrate Belarusian culture, language, and history.

web page1.png
SUBSCRIBE FOR EMAILS

Thanks for submitting!

  • Twitter
  • Facebook
  • Instagram
  • YouTube

© 2020 Belarussians in Chicago

bottom of page