За нашае беларускае шчасце!
Рэжысер Вера Несцяровіч зняла дакументальны фільм пра лідэра і натхняльніка нашай суполкі Жанну Чарняўскую.
«Мы, беларусы, мусім мець нашае месца пад сонцам і мусім мець нашае беларускае шчасце. Напэўна, тыя пагарды, якія я адчула ў дзяцінстве, калі мяне саромілі за тое, што я беларуска, мяне саромілі за тое, што я габрэйка – у мяне ¼ габрэйскай крыві – я памятала пра іх, і я думала: не, не, я не хачу быць прыніжаным чалавекам. Я той, хто я ёсць, і я мушу даказаць свету: тое, што я ёсць – гэта не дрэнна, гэта добра», – упэўненая Жанна Чарняўская.
Фільм можна паглядзець на сайце БЕЛСАТ па спасылцы https://belsat.eu/films/15-11-2022-za-nashae-belaruskae-shchastse/
Comments