top of page

Карысная

інфармацыя

Беларусы Чыкага ўшанавалі памяць Язэпа Варонкі


Беларусы Чыкага ўшанавалі памяць Язэпа Варонкі, Міністра Беларускай Народнай Рэспублікі, пахаванага на Elmwood Cemetery, Chicago, IL.

У 1923 Язэп Варонка зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Ён узначальваў Беларуска-Амерыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-Амерыканскай нацыянальнай Рады, выдаваў газэту «Беларуская трыбуна», вёў беларускія й расейскія праграмы на радыё.

Язэп Варонка памёр 4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага. Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага - River Grove.

4 views0 comments