Tatiana Z

Знакамiтыя Беларусы Чыкага. Мікола Латушкін

Updated: Feb 20, 2021

Беларускі грамадскі дзеяч у ЗША Мікола Латушкін (Уладзімір Гарэлік).

Мікола Латушкін (да 1945 г. Уладзімір Гарэлік) нарадзіўся 14 студзеня 1922 г. у вёсцы Сіпайлы (сёння Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл.).

Скончыў сярэднюю школу ў Галоўчыне. Мабілізаваны ў Чырвоную Армію,

служыў у савецкай Латвіі (Вентспілс), дзе скончыў вайсковую школу ў ранзе лейтэнанта.

З пачаткам вайны трапіў у палон, быў вызвалены і скончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве. Накіраваны ў Менск, дзе скончыў курс вышэйшых кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі.

У чэрвені 1943 г. прызначаны ад’ютантам шэфа-правадніка СБМ (Міхася Ганько), адначасова кіраваў службай унутранай бяспекі Кіраўнічага штаба СБМ, пісаў для часопіса “Жыве Беларусь!”.

Летам 1944 г. эвакуяваўся, быў у штабе СБМ у Тропаў.

У студзені 1945 г. выехаў у Берлін, дзе быў прызначаны кіраўніком юнацкага лагера Арганізацыі Тодт Шварцзэе каля Фалькенбургу на Памор’і.

Пасля заканчэння вайны вучыўся ў ветэрынарных школах у Карсфілдзе і Рэгенсбургу.

У жніўні 1950 г. прыбыў у ЗША, жыў некаторы час у Філадэльфіі ды Кліўлендзе.

Быў абраны прадстаўніком БЦР на штат Агаё.

У 1956 г. пераехаў у Чыкага, дзе браў актыўны ўдзел у жыцці часткі беларускай грамады, што трымалася платформы БЦР.
Быў прадстаўніком БЦР на штат Ілінойс,
а таксама прадстаўніком Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі,
актывістам парафіі Св. Юрыя ў Чыкага,
шматгадовым сакратаром управы.

Мікола Латушкін памёр 6 студзеня 2006 года ў Чыкага. Пахаваны на могілках Элмвуд Парк. На змешчаным ніжэй здымку ён з унучкай на руках стаіць каля ўласнага надмагілля.

Natallia Hardziyenka

1870
6