belaruschicago

Беларусы Чыкага - Разам лягчэй!

Добры дзень, сябры! Добрая навіна!

Да нашай суполкі далучыліся новыя сем’і эмігрантаў з дзецьмі. Нашы Беларусы ужо іх сустрэлі і дапамаглі рэчамі на першы час, але ўсе мы ведаем якое яно не простае- гэтае новае жыцце!

Калі знаемішся з новымі людзьмі, адразу узгадваюцца цяжкасці ўласнага шляху, як абсталеўваліся і даведваліся аб жыцці ў Чыкагалэндзе.

І вось прыйшла думка стварыць інфармацыйную крыніцу для недаўна прыбыўшых Беларусаў і тых, хто плануе пераезд у Чыкага ці наваколле.

Вы ўжо заўважылі, што ў блоге сайта “Беларусы Чыкага” сталі з'яўляцца новыя артыкулы пра школу і вышэйшае навучанне. Зараз ствараецца змест і для іншых рубрык: Пра дакументы, пра транспарт, нерухомасць і інш

Мы будзем рады, калі вы так сама возьмеце удзел у стварэнні зместу.

Як вы можаце дапамагчы:

  • -напісаць свой артыкул у галіне, дзе вы лічыце сябе экспертам

  • -прачытаць ужо існуючыя артыкулы і дапоўніць ці удакладніць інфармацыю

  • -прапанаваць новую тэму

Мы чакаем вашыя парады і удакладненні, і ў той жа час, просім вас не быть занадта крытычнымі, бо крыніца ствараецца не прафесійнымі журналістамі, але людзьмі з вялікім сэрцам у свой вольны час і гэта велізарная праца.

Парады і каментарыі па зместу можна будзе пакідаць пад самім артыкулам, ці даслаць праз старонку кантактаў.

Новае пакаленне эмігрантаў з Беларусі будзе вам ўдзячна!

Беларусы Чыкага - Разам лягчэй!

P.S. Калі вы дачыталі да канца і так сама лічыце, што гэта добрая справа, націсніце сардэчка у нізе артыкула ці пакінце каментарый))))

    1900
    15